Перейти к основному содержанию

Адукацыйная праграма «Клюб Маладога Праваабаронца».

МПГ «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх і міжнародных праваабаронцаў запрашае да ўдзельніцтва ў доўгатэрміновай адукацыйнай праграме «Клюб Маладога Праваабаронца».

Мэтай клюбу зьяўляецца падвышэньне ўзроўню прававой культуры моладзі Мінска, якая навучаецца, і ўцягваньне яе ў праваабарончую дзейнасьць.

Да ўдзелу ў працы клюбу запрашаюцца студэнты мінских ВНУ і ССНУ, зацікаўленных дзейнічаць у беларускім праваабарончым асяродзьдзі.

Працягласьць дзейнасьці клюбу – 3 месяцы (сярэдзіна лістападу 2008 – сярэдзіна лютага 2009). Мерапрыемствы клюбу будуць праводзіцца ў вячэрні час па ўзгодненаму з адабранымі удзельнікамі графіку.

Праграма клюбу ўключае ў сябе навучаньне ў разнастайных формах:

- канцэпцыі Правоў Чалавека;

- механізмам абароны Правоў Чалавека і Правоў Студэнтаў;

- распрацоўцы ды правядзеньні кампаній у абарону Правоў Чалавека і Правоў Студэнтаў;

- вядзеньне дыскусій;

- супрацоўніцтва з прадстаўнікамі ўлады;

- паводзіны пры незаконным адміністратыўным затрыманьні;

- вядзеньне грамадскіх дзеяньняў;

- знаходжаньне альтэрнатыўных шляхоў вырашэньня праблемы;

- канцэпцыі анты-фашызму і талерантнасьці.

Удзельнікі клюбу таксама змогуць атрымаць практычныя навыкі і ўменьні, прайшоўшы стажыроўку ў адной зь беларускіх альбо міжнародных праваабарончых арганізацый.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў:

1) Мінімум 3 вольных вечара ў тыдзень (зь 18:00);

2) Адказнасьць, уменьне плянаваць свой час;

3) Жаданьне дзейнічаць і разьвівацца ў камандзе;

4) Пажаданы вольны доступ у Інтэрнэт.

Для ўдзельніцтва ў дзейнасьці клюбу неабходна поўнасьцю запоўніць анкету (зпампаваць анкету можна па адрэсе- http://studanketa.youth-nis.org/Anketa_club.doc) і выслаць яе на паштовую скрыню yhrclub@gmail.com да 10 лістападу 2008.

Рэкамендацыі патэнцыйным удзельнікам – вітаюцца. Іх трэба высылаць у прыдатку да ліста з анкетай.

Не прапусьціце свой шанец праявіць сябе ў беларускім праваабарончым сэктары!

«Абавязак кожнага чалавека – патрабаваць прытрымліваньня Правоў Чалавека!»