Перейти к основному содержанию

Марфалогія як раздзел граматыкі. Прадмет марфалогіі.

Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў, прынцыпы іх размежавання. Самастойныя і службовыя часціны мовы, іх сэнсава-граматычныя прыметы і сінтаксічная роля. Пераход слоў адных часцін мовы ў іншыя.

  • Назоўнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма назоўніка. Словазлучэнні з назоўнікам у ролі галоўнага слова.
    • Агульныя і ўласныя назоўнікі. Правапіс уласных назоўнікаў. Ужыванне ўласных назоўнікаў са значэннем агульных.
    • Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўленыя. Ужыванне неадушаўлёных назоўнікаў са значэннем адушаўлёных.
    • Назоўнікі зборныя, рэчыўныя, канкрэтныя і абстрактныя, іх лексічныя і граматычныя прыметы.
    • Род назоўнікаў. Назоўнікі мужчынскага роду, якія ўжываюцца для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу, асаблівасці іх выкарыстання ў маўленні. Назоўнікі агульнага роду. Вызначэнне роду нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання. Вызначэнне роду нескланяльных складанаскарочаных назоўнікаў. Назоўнікі, якім граматычная катэгорыя роду не ўласціва. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
    • Лік назоўнікаў. Марфалагічныя і сінтаксічныя сродкі выражэння ліку назоўнікаў. Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Несупадзенне формаў ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
    • Граматычная катэгорыя склону. Змяненне назоўнікаў па склонах.
    • Тры тыпы скланення назоўнікаў. Рознаскланяльныя назоўнікі.
    • Асновы назоўнікаў. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення. Скланенне ўласных назоўнікаў. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў множнага ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
    • Утварэнне назоўнікаў.
    • Правапіс суфіксаў назоўнікаў.
    • Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс.
    • Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі.
  • Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма. Словазлучэнні з прыметнікам у ролі галоўнага слова. Асноўныя лексіка-семантычныя групы прыметнікаў.
    • Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне. Поўная і кароткая формы якасных прыметнікаў, іх прадуктыўнасць у мове.
    • Утварэнне і правапіс прыналежных прыметнікаў. Ужыванне адносных прыметнікаў са значэннем якасных, прыналежных прыметнікаў - са значэннем адносных і якасных.
    • Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.
    • Асноўныя спосабы ўтварэння прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі суб'ек-тыўнай ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс. Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-.
    • Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Правапіс складаных прыметнікаў. Правапіс не (ня), ні з прыметнікамі.
  • Лічэбнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма. Словазлучэнні з лічэбнікам у ролі галоўнага слова.
    • Падзел лічэбнікаў паводле структуры (будовы), паводле значэння і граматычных прымет.
    • Род і лік некаторых лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
    • Сінтаксічная сувязь (спалучальнасць) лічэбнікаў з назоўнікамі.
  • Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
    • Словазлучэнні з займеннікам у ролі галоўнага слова.
    • Разрады займеннікаў паводле значэння. Пачатковая форма займеннікаў. Асаблівасці скланення і правапісу займеннікаў.
    • Ужыванне займеннікаў.
  • Дзеяслоў як часціна мовы: значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Неазначальная форма дзеяслова. Асноўныя лексічныя групы дзеясловаў. Асновы дзеясловаў, утварэнне ад іх дзеяслоўных формаў.
    • Дзеяслоўныя словазлучэнні.
    • Пераходныя і непераходныя дзеясловы.
    • Зваротныя дзеясловы. Постфіксы -ся, -ца (-цца) як граматычны паказчык зваротнасці дзеясловаў.
    • Стан дзеяслова (залежны і незалежны).
    • Трыванне дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеясловаў закончанага і незакончанагатрывання.
    • Лад дзеяслова. Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх значэнне, утварэнне, ужыванне і правапіс. Выкарыстанне ў тэкстах формаў дзеяслова загаднага ладу са значэннем умоўнага, умоўнага - са значэннем абвеснага і загаднага.
    • Час дзеяслова (цяперашні, прошлы, будучы). Суфікс -л- (-ў-) як марфалагічны паказчык дзеясловаў прошлага часу.
    • Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў. Канчаткі дзеясловаў I і II спражэнняў, іх правапіс. Рознаспрагальныя дзеясловы.
    • Безасабовыя дзеясловы.
    • Правапіс суфіксаў дзеясловаў.
    • Правапіс не з дзеясловамі.
  • Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы. Прыметы дзеяслова і прыметніка ў дзеепрыметніку. Дзеепрыметнікавы зварот, яго роля і месца ў сказе. Знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавымі зваротамі.
    • Поўная і кароткая формы дзеепрыметнікаў, іх сінтаксічная роля.
    • Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў.
    • Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне і ўжыванне.
    • Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў.
    • Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.
  • Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Прыметы дзеяслова і прыслоўя ў дзеепрыслоўі. Дзеепрыслоўны зварот, яго роля і месца ў сказе. Знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўнымі зваротамі.
    • Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання, іх утварэнне і правапіс. Ужыванне дзеепрыслоўяў.
    • Правапіс не з дзеепрыслоўямі.
  • Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы. Сінтаксічная роля прыслоўяў.
    • Словазлучэнні з прыслоўе'м у ролі галоўнага слова. Разрады прыслоўяў па значэнні.
    • Ступені параўнання прыслоўяў, іх утварэнне і ўжыванне, сінанімічныя варыянты.
    • Утварэнне прыслоўяў і іх правапіс. Прыслоўі і аманімічныя з імі спалучэнні прыназоўніка з назоўнікам, прыметнікам, займеннікам, лічэбнікам.
    • Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі.
  • Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў.
    • Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапіс.
    • Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.
  • Злучнік як службовая часціна мовы.
    • Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс.
    • Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне.
  • Часціца як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні часціц. Часціцы ў пытальных і пабуджальных сказах. Формаўтваральныя часціцы, іх ужыванне пры ўтварэнні формаў дзеясловаў умоўнага і загаднага ладу.
    • Правапіс часціц.
    • Часціцы не і ні, іх ужыванне.
  • Выклічнік як асобая часціна мовы. Асноўныя значэнні выклічніка, асаблівасці яго ўжывання. Дэфіс у выклічніках.

Настройки просмотра комментариев

Выберите нужный метод показа комментариев и нажмите "Сохранить установки".

Мне очень подходіт

Аватар пользователя Гость(я)

Мне очень подходіт

а как скачать?????

Аватар пользователя Гость(я)

а как скачать?????

Скачать можно на

Аватар пользователя Марио

Скачать можно на referat.univer.by

а как скачать?????

Аватар пользователя Гость(я)

а как скачать?????

Для дебилов - читаем

Аватар пользователя Крептоман

Для дебилов - читаем комментарий выше