Перейти к основному содержанию

На ўступным іспыце абітурыент павінен ведаць

  • асноўныя перыяды развіцця літаратуры;
  • звесткі з біяграфій пісьменнікаў,
  • творчасць якіх вывучаецца манаграфічна;
  • умець пераказаць сюжэты і ахарактарызаваць герояў эпічных і драматычных твораў, уключаных у праграму;
  • раскрыць значэнне і ролю эпізодаў, карцін, мастацкіх дэталей, тропаў у творах розных жанраў;
  • паказаць адрозненне і падабенства эпасу, лірыкі і драмы; умець тлумачыць наступныя тэарэтычныя паняцці:
  • змест і форма, сюжэт і кампазіцыя, тэматыка і ідэйны пафас, мова паэзіі і мова прозы, вершаванне (яго сістэмы, рытм, рыфмоўка);
  • даваць самастойную ацэнку твораў, аналізаваць іх, выразна чытаць вершы і празаічныя ўрыўкі;
  • паказаць канкрэтна-гістарычнае і агульначалавечае значэнне вывучаных твораў, іх жанравую адметнасць, мастацкія асаблівасці.

Адказ павінен быць прадуманым, звязным, паслядоўным.