Перейти к основному содержанию

"Анёл - Юльяна" - гэта што?

ангел

Жадаю вас пазнаёміць з Вадзімам Атадурдыевам. Гэта таленавиты малады дызайнер, мадэльер і ўвогуле прыемны чалавек. Вадзім станавіўся пераможцам шматлікіх фестываляў і конкурсаў (апошні з такіх момантаў - гэта перамога у моладзевым фестывалі Art-House, які адбыўся у Маладзечна). Я сустрэўся з дызайнерам і задаў яму некалькі пытанняў.

- Скажы калі ласка, якія ты выпрабаваў пачуцці, калі пазнаў, што заняў 1-е месца?
- Для мяне не галоўнае заняць першае месца. Я лічу: калі ты выйграў, то твая адзежа нікому не цікавая; значыць зрабіў не нешта новае, а тое, што было ў кожнага ў душы. Я не вельмі быў рады гэтаму.
- Ці доўга ты рабіў гэтую калекцыю?
- Я нават і не лічыў. Не люблю лічыць час. Гэтая калекцыя ўвойдзе ў серыю калекцый "Анёл- Юльяна". Яна прысвячаецца дзяўчыне па імі Юлія. Так я выяўляю свае пачуцці.
- З якімі складанасцямі ты сапхнуўся пры стварэнні?
- Складанасці… Мусіць яны былі, але я іх не заўважыў. Бо калекцыя прысвячаецца дзяўчыне.
- У цябе ёсць сукенка, якая падабаецца больш за ўсё?
- Мне кожная сукенка падабаецца па-свойму. Гэта як сказ, які складаецца з мноства слоў. І калі прыбраць нейкае сукенка з калекцыі, то яна страціць той сэнс, які я ў яе ўклаў. Але ўсёткі невялікую перавагу я аддаў бы гарсэтным сукенкам.
- А калі ты зрабіў сваю першую сукенку?
- Першая сукенка… Калі сапраўды, то я нават і не памятаю. Бо ў мяне шмат замоў з розных гарадоў. Гэта і Слуцак, і Ліда, і Салігорск, і Менск, і Гародня. Нават шыў у Расею і Ізраіль (але гэта сакрэт).
- Ці памятаеш ты свой першы выступ?
- Вядома. Гэта было на конкурсе "Art-House" у 2006 г. Я паказваў калекцыю пад назовам "Узыход сонца". Заняў з ёй першае месца ў намінацыі "Лепшая авангардная калекцыя".
- Распавядзі, калі ласка, пра Б.У.Л.О.Н.(па - беларуску Б.В.А.А.Н.)?
- Гэтае Беларускае Вулічнае Аматарскае Аб'яднанне "Нябёсы". Я з дзяцінства вельмі люблю неба, гляджу на яго кожны дзень, кожную ноч, кожную хвіліну. Яно з'явілася ў жніўні 2006 г. на вуліцы, пад падпаленым сонцам (жартую). Знакам аб'яднання з'яўляецца анёл. За ўвесь час дзейнасці я прыдумаў каля 500 розных выглядаў стыляў адзежы. Паказваў свае калекцыі ў шматлікіх гарадах Беларусі і не толькі.
- Якія ў цябе планы на будучыню?
- Іх шмат. Трэба зрабіць чатыры калекцыі: першая - гэты працяг "Анёл - Юльяна", другая - у стылі готыкі, трэцяя - мужчынская калекцыя, чацвёртая - для пажылых людзей. А наогул я мару, каб мая адзежа была на кожнай другой жывой істоце.