Перейти к основному содержанию

У Амерыку студэнты паедуць, а будатрады БРСМ з-за крызісу пад пытаннем

Праз месяц надыходзіць дэдлайн па праграмах працы на лета ў ЗША. У арганізацыях па працаўладкаванні студэнтаў гучаць заспакаяльныя адказы.

Кампанія "Юнверс": Пры сустрэчы з прадстаўнікамі амбасады ЗША яны нас супакоілі, што яны не бачаць праблем з гэтым, тым больш, мы даем нашым студэнтам job-offer (прамое запрашэнне ад працадаўцы), таму мы настойваем, каб у кожнага студэнта быў job-offer, так будзе болей упэўненасці, што ў чалавека будзе прынамсі адна праца.

У "Цэнтры моладзевых падарожжаў" прагназуюць, што попыт на работнікаў калі і знізіцца, то нязначна.

"Цэнтр моладзевых падарожжаў": Магчыма, калі працадаўцу ў мінулым годзе было патрэбна 30 чалавек, то ў гэтым – 20 ці 15. А тое, што паменшылася колькасць працадаўцаў… я б так не сказала.

Чытаць і слухаць далей тут - http://www.euroradio.fm/by/772/reports/29079/