Перейти к основному содержанию

Колькі сёлета можна зарабіць студэнту за мяжой?

Беларускія студэнты, якія з карысцю жадаюць правесці летнія вакацыі і зарабіць грошы за мяжой, як правіла, выбіраюць ЗША, Вялікабрытанію ды скандынаўскія краіны.

Сёлета з’ездзіць у Англію, хутчэй за ўсё, не атрымаецца. Клубнічны бізнес перастаў быць прыбытковым для мясцовых фермераў, якім давялося адмовіцца ад паслуг беларусаў, палякаў і расіянаў.

Карэспандэнту Еўрарадыё не ўдалося знайсці ў Беларусі агенцтва, якое б прапанавала працу ў Брытаніі, а вось са скандынаўскімі краінамі ўсё ў парадку. Паехаць у Фінляндыю на збор ягад магчыма. Праўда, з-за крызісу заявак адтуль стала менш, але затое заробкі засталіся ранейшымі. Да таго, як адзначылі ў агенцтве “Джэтэкспа”, усё залежыць ад таго, як спрытна студэнт працуе.

Агенцтва “Джэтэкспа”: “Напрыклад, кошык – 3 кг, і кілаграм каштуе 0,88 еўра, значыць, кошык будзе каштаваць каля 2 еўра. Кожны працадаўца выстаўляе свой кошт. Калі гэта праполка, то гэта пагадзінная аплата – 5,12 еўра за гадзіну”.

Чытаць і слухаць далей - тут: http://belradio.fm/by/777/reports/29231/