Перейти к основному содержанию

Станаўленне новай беларускай літаратуры. Ананімныя вершы і гутаркі як яе аснова. Паэма «Энеіда навыварат» як парадыйны (травесційны) твор. Эней, богі, побытавыя сцэны ў паэме. Месца твора ў літаратуры першай паловы XIX ст.

Творчасць беларускіх і беларуска-польскіх пісыченнікаў першай паловы XIX ст. Паўлюк Багрым: ле"с паэта, аналіз верша «Заиграй, заиграй, хлопча малы». Звесткі з жыцця і творчасці Яна Баршчэўскага («Шляхціц Завальня») і Яна Чачота («Да мілых мужычкоў», «Пакуль сонца узьщзе» і інш.). Гуманістычныя ідэі ў іх творчасці.

Паэма «Тарас на Парнасе». Аўтарства і час напісання. Ідэйны змест твора. Вобраз Тараса. Сувязь з антычнай літаратурнай традыцыяй і фальклорам. Месца паэмы ў літаратурным працэсе.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Біяграфія пісьменніка. Яго культурна-асвет-ніцкая дзейнасць. Камедыя «Пінская шляхта». Крытыка чыноўніцкай бюракратыі, высмейванне саслоўных забабонаў засцянковай шляхты. Бацькі і дзеці ў камедыі. Гратэск, шарж, індывідуалізацыя мовы як прыёмы стварэння сатырычнага вобразу рэчаіснасці.