Перейти к основному содержанию

Премьера документальных фильмов в "Центральном"

белорусское кино
Дата события: 
26
Март
2009

«ШЧАСЦЕ»
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Галіна Адамовіч
Герой фільма — гомельскі мастак-кераміст Аляксандр Наўгародскі, які знайшоў сваё прызванне ў рабоце с цудоўным матэрыялам — глінай. Формы керамічных чайнікаў, кубкаў, талерак і акарын майстра з аднаго боку нагадваюць народныя ўзоры, з іншага – разнастайныя і здзіўляючыя. Не выпадкова за акарынамі прыязджаюць не толькі беларускія музыкі, але і музыканты з Літвы, Польшчы, Расіі, а чайнікі і кубкі заказваюць мінскія рэстараны. Знайшоў сваё шчасце герой і ў асабістым жыцці. (20 мин.)

«AVEC COURAGE. З АДВАГАЮ»
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Ірына Волах
У Беларусі налічваюцца дзесяткі рыцарскіх клубаў. Гэта давалі распаўсюджаная з’ява, калі чалавек хоча дакрануцца да гісторыі сваімі рукамі. У цэнтры фільма — адзін з “рэканструктараў”, сапёр 18-го пяхотнага палка Вялікага Княства Літоўскага Ігар Таркан, які разам з аднадумцамі займаецца даследваннем і ўзнауленнем гістарычных падзей, у прыватнасці, напалеонаўскіх войнаў. Вынік захаплення – рэканструкцыя бітвы, уся экіпіроўка і зброя для якой вырабляюцца сваімі рукамі па архіўным матэрыялам, старадаўнім гравюрам, музейным экспанатам. Стужка адказвае на пытанне аб тым, што прымушае салідных сямейных людей займацца гульнямі для сапраўдных мужчын. (20 мин.)

«ГIПІКА»
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк
На Ашмяншчыне існуе конна-спартыўны цэнтр “Гіпіка”. Адкрыты ён не так даўно ў гонар 445-годдзя былога ўладальніка гэтых земляў вялікага маршалка літоўскага Крыштафа Дарагастайскага, які быў вялікім аматарам коней і напісаў 400 гадоў таму кнігу “Гіпіка, ці кніга пра коней”. Сёння яна перакладзена на беларускую мову. Фільм аб штодзённым жыцці цэнтра, аб грацыёзных разумных жывёлах і апантаных маладых людзях, жыцце якіх звязана с коньмі.

Ведущая вечера – кандидат искусствоведения, член правления союза кинематографистов, главный редактор киностудии «Беларусьфильм» Наталья Стежко. (20 мин.)

Цена билета 500 рублей
Справки по телефону: 200-34-16

Премьерный показ документальных фильмов 26 марта, в 19:00