Перейти к основному содержанию

Беларуская літаратура пачатку XX ст. Развіцце нацыянальнай культуры. Роля перыядычных выданняў «Наша доля», «Наша ніва» і інш., выдавецкіх суполак у адлюстраванні жыцця, фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў.
Нашаніўскі перыяд у развіцці літаратуры. Агляд творчасці Цёткі, 3. Бядулі, Ядвігіна Ш., В. Ластоўскага і інш.

Літаратурны рух на Беларусі ў 20-30-я гг. Пісьменніцкія арганізацыі «Маладняк», «Узвышша», «Полымя» і іх роля ў актывізацыі літаратурнага руху. Масавы прыход у літаратуру творчай моладзі (У. Дубоўка, М. Лынькоў, П. Броўка, П. Трус, К. Крапіва, М. Чарот, М. Зарэцкі і інш.). Тэмы і матывы іх творчасці.

Заходнебеларуская літаратура (М. Танк, У. Жылка і інш.)- Лёс беларускіх пісьменнікаў у 30-я гг. Звужэнне тэматыкі, спрошчанасць канфліктаў у даваеннай літаратуры.

Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Асноўныя матывы і вобразы яго паэзіі. Аналіз твораў «А хто там ідзе?», «I прыйдзе», «Маладая Беларусь» і інш. - на выбар абітурыента.
П'есы «Паўлінка» ці «Раскіданае гняздо» (на выбар), «Тутэйшыя».
Выкрыццё' шляхецкай фанабэрыстасці, саслоўных забабонаў у камедыі «Паўлінка». Бацькі і дзеці ў творы. Прагназаванне будучыні Беларусь
«Раскіданае гняздо» як сацыяльна-філасофская драма. Пошукі героямі волі, праўды, справядлівасці, выйсця з трагедыйных абставін жыцця. Роля вобразаў Старца і Незнаёмага ў творы. Сэнс назвы драмы. Тлумачэнне яе фіналу.
Час дзеяння ў п'есе «Тутэйшыя». Праблемы «тутэйшасці», прыстасавальніцтва, манкурцтва, рэнегацтва і іх мастацкае раскрыццё. Вобразы Мікіты Зносака, Генрыка Спічыні, Заходняга і Усходняга вучоных. Роля вобразаў Янкі Здольніка і Аленкі. Жанр п'есы. Майстэрства Купалы-драматурга.

Якуб Колас. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Народ і Радзіма ў вершах Я. Коласа («Не бядуй!», «Родныя вобразы» і інш. - на выбар абітурыента). Тэма мастака і мастацтва ў паэзіі Я. Коласа («Песняру» і інш. - на выбар).
Апавяданні Я. Коласа. Ідэйны змест апавядання «Малады дубок». Вобразы Андрэя Плеха і Максіма Зарубы ў творы. Псіхалагізм як рыса стылю пісьменніка.
Паэма «Новая зямля» ці «Сымон-музыка» (на выбар абітурыента). Паэма «Новая зямля» як энцыклапедыя жыцця сялянства канца XIX - пачатку XX ст. Агульначалавечае значэнне створаных паэтам характараў Міхала, Антося, Ганны і інш. Зямля, Радзіма, прырода, сям'я, горад і веска, побыт у творы. Месца паэмы ў гісторыі беларускай літаратуры.
Праблема мастака і мастацтва ў паэме «Сымон-музыка». Вобраз Сымона. Роля другарадных вобразаў (жабрак, карчмар, князь, дзед Курыла). Адметнасць кампазіцыі. Лірычныя адступленні, казкі, прытчы і іх значэнне ў раскрыцці ідэі паэмы.
Трылогія «На ростанях». Дакументальная аснова твора. Актуальнасць праблем, узнятых у трылогіі: пошукі сэнсу жыцця, выхаванне нацыянальнай свядомасці, чалавечай годнасці. Паэтызацыя маладосці, кахання. Вобраз Лабановіча як творчая ўдача пісьменніка. Сэнс назвы трылогіі і яе частак.

Максім Багдановіч. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Патрыятычная лірыка М. Багдановіча («Пагоня», «Летапісец» ці «Кніга», «Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...») і інш. - на выбар). Філасофскія матывы ў паэзіі М. Багдановіча («Мяжы», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы», «Жывеш не вечна, чалавек»). Паэтызацыя маладосці і кахання ў творы паэта «Зорка Венера ўзышла над зямлёю».

Алесь Гарун. Біяграфія паэта. Тэматыка і праблематыка вершаў А. Гаруна («Ты, мой брат, каго зваць Беларусам...», «Паэту», «Брацця, к агульнаму шчасцю...» і інш.). Вершы пра Сібір. Майстэрства пісьменніка.

Максім Гарэцкі. Маральна-этычная праблематыка, агульначалавечы змест, антываенны пафас творчасці М. Гарэцкага («Роднае карэнне», «Літоўскі хутарок», «На імперыялістычнай вайне», «Дзве душы») (на выбар). Лірыка-філасофскі характар прозы пісьменніка. Вобраз свядомагабеларуса-інтэлігента ў творах.