Перейти к основному содержанию

Агульная характарыстыка літаратуры гэтага перыяду. Ананімныя вершаваныя і празаічныя гутаркі («Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Сход» і інш.). Жыццё Кастуся Каліноўскага і яго публіцыстыка. Патрыятычны пафас «Мужыцкай праўды». «Пісьмо з-пад шыбеніцы»: дэмакратызм поглядаў аўтара, любоў да простата народу.

Значэнне творчай дзейнасці Янкі Лучыны і Адама Гурыновіча ў развіцці гуманістычных ідэй, удасканаленні формы беларускай літаратуры.

Францішак Багушэвіч. Біяграфія паэта. Праблема нацыянальнага адраджэння ў прадмовах да зборнікаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Тэматыка і праблематыка вершаў Багушэвіча, іх мастацкая адметнасць («Мая дудка», «Гора», «Ахвяра», «Не цурайся» і інш.).

Паэма «Кепска будзе». Ідэйны змест і мастацкія асаблівасці твора. Адлюстраванне трагедыі сялянства. Вобразы айчыма, Аліндаркі ў паэме.