Перейти к основному содержанию

Матэрыяльнае становішча студэнтаў іх вачыма

доллар

“Ці змянілася тваё матэрыяльнае становішча пасля таго, як ты стаў (стала) студэнтам (студэнткай), ад чаго прыйшлося адмовіцца, ці ёсць неабходнасць працаваць?” менавіта з такім пытаннем я звярнулася да беларускіх студэнтаў і вось, што яны мне адказалі.

Яўгеній Філівонаў, студэнт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта транспарту, 1-шы курс:
- Не скажу, што грошай не хапае. Проста хочацца зарабляць свае, вось і прыходзіцца крыху працаваць. Адзінае, што змянілася - больш скромна пачалі харчавацца. Грэчка на сняданак, абед і вячэру (усміхаецца). У нашай сталоўцы кошты не надта і вялікія. На пяць тысяч можна купіць першае, другое і трэцяе. Так што ўсё амаль цудоўна.

Дзмітрый Лаўрыновіч, Студэнт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта транспарту, 3-ці курс.
- Матэрыяльнае становішча пагоршылася, грошай не хапае, эканомлю на ўсім. На сабе - больш за ўсё. Раней купляў у першым магазіне на сваім шляху, а зараз ходзіш, прыглядаешся, дзе кошты танней. Кошт на ежу ў сталоўцы адносна цэн у іншых сталоўках Гомеля не вялікія, а адносна нашага бэджэта - наадварот. Таму, каб цалкам задаволіць свае патрэбы прыходзіцца працаваць.

Яўгенія, Мінскій дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, 3-ці курс.
- Я платніца, плату за вучобу паднялі, а заробак бацькам паменшылі. Акрамя гэтага, жыву на кватэры, бо каб атрымаць інтэрнат неабходна шэраг льгот, якіх я не маю. Эканомлю на ежы, адзенні і касметыцы. Калі раней купляла агулам ўсё, што хацела з’есці, то зараз — паасаобку. Можа, на якасці ніяк і неадлюстроўваецца, але на колькасці несумненна. Больш уважліва выбыраю месца будучай пакупкі. Раней у самым бліжэйшым магазіне з хатай, зараз там, дзе менш прыйдзецца заплаць. Садавіну і агародніну купляю толькі на базары. Ад замежнай касметыкі прыйшлося адмовіцца, прыходзіцца любіць беларускую. Не так ўжо і часта хажу куды-небудзь адпачыць, грошай шкада. Калі ў кіно, то днём, на льготныя сеансы. Але ёсць адзін плюс: дзякуючы студэнцкаму жыццю, я добра арыентуюся ў цэнах.

Ірыны Бянькоўская, Інстытут Прадпрымальніцтва і парламентарызма, 3 курс.
- Больш за іншыя мяне хвалюе пытанне аб адмене льгот, бо плата за праезд для мяне - самая істотнае пытанне. У дзень мне неабходна аддаць 2400 за праезд і гэта толькі, калі дабірацца да месца вучобы і нікуды больш. А што са студэнтамі, якія не знайшлі жыллё ў Мінску і дабіраюцца з дому?! У мяне, напрыклад, аднагрупніца кожны дзень на вучобу ездзіць з вёскі. Шкада не толькі яе грошай, але і здароўя. Прыходзіцца час ад часу працаваць, але гэта рабіць цяжка. Ва ўніверсітэце кажуць: “Вы студэнты і ваша задача вучыцца”.

Бачна, асноўныя затраты звязаны з платай за вучобу, жыллё і ежу. Але акрамя гэтага сучасны чалавек павінен выхоўвацца і духоўна, аднак без затрат на выставы, канцэрты, тэатр ніяк не абысціся. Вось і прыходзіцца эканоміць то тут, то там, а часам і працаваць.

Калi студэнту дапамагаюць

Аватар пользователя silverfog

Калi студэнту дапамагаюць бацькi - пражыць можна. Iнакш даводзiцца вучыцца i працаваць. а на гэта, на жаль, не кожны здатны: такую працу, каб не перашкаджала вучобе, не так лёгка знайсцi.

Ну, от работы пока ещё никто

Аватар пользователя Студентка

Ну, от работы пока ещё никто не умер. Настоящее возмущение вызывает только отмена льгот, но этому посвящались и ещё будут посвящаться статьи на нашем сайте. А то, что нет возможности купить всё, что хочется, думаю, возмущает половину человечества, а не только белорусских студентов. Кроме того, студенты всегда были бедными - как в студенческие времена Ломоносова, так и в советские времена (почитайте "Метро" А.Калецкого - жесть!). Если не брать во внимание тех, кто прекрасно чувствовал себя на родительских харчах (самая яркая иллюстрация - популярный сейчас фильм "Стиляги").

И гречка, уважаемые, это ещё отличный вариант, потому что сдавать донорскую кровь за деньги и работать в ночную смену, чтоб заплатить за общагу, купить проездной и хоть какую-нить шмотку, а есть при этом одну овсянку, роллтоны и запивать зелёным чаем - это, я считаю, намного хуже.

примерно такой вариант я и

Аватар пользователя silverfog

примерно такой вариант я и называю тяжелым положением. а ведь кто-то и так живет