Перейти к основному содержанию

Студэнты international па-беларуску

студенты

Хаця вышэйшая адукацыя не заўсёды з’яўляецца гарантыяй паспяховай кар’еры і забяспечанага жыцця, але ж, як паказвае практыка, з дыпломам універсытэта ў руках дасягнуць высот прасцей. Нездарма конкурсы ў ВНУ застаюцца аднолькава высокімі з года ў год. Для многіх нясбытнай марай застаецца навучанне за межамі роднай краіны: с дыпломам універсітэта Англіі, Францыі ці Германіі атрыманне прэстыжнай і высокааплачваемай працы не становіцца нечым недасягальным. Але калі адны мараць аб навучанні ў Еўропе, іншыя і днём і ноччу мрояць аб.... Беларусі.

Колькасць замежных студэнтаў, якія едуць вучыцца ў нашу краіну, з кожным годам павялічваецца. Асноўнае месца іх “дыслакацыі” — гэта факультэт дауніверсітэцкай адукацыі Універсітэта безперапыннай адукацыі БДУ. Менавіта там нашыя замежныя сябры год вывучаюць рускую мову і іншыя прадметы па разным спецыяльнасцям, каб потым паступіць у БДУ ці іншыя універсітэты Беларусі. Але аба ўсім па парадку.

Аб магчымасці вычыцца ў Беларусі з кожным годам дазнаецца ўсё большая колькасць будучых студэнтаў. Якім чынам? Шляхоў існуе некалькі. Адзін з іх — усемагутны Інтэрнэт. Калі зайсці на сайт Універсітэта безперапыннай адукацыі, які працуе на некалькіх мовах, у тым ліку на ангельскай і кітайскай, можна атрымаць вычарпальную інфармацыю аб універсітэце, факультэтах, неабходных дакументах і г.д.

Таксама БДУ прымае ўдзел у розных міжнародных адукацыйных выставах, у тым ліку і ў Кітаі. Ну і, канешне, няма нічога лепшага, чым парады “бывалых”: студэнты, якія ўжо скончылі ВНУ ў Беларусі, ахвотна расказваюць суайчыннікам аб перспектывах вучобы ў цэнтры Еўропы. Чым жа Беларусь прываблівае іншаземцаў, паведала намеснік Інстытута безперапыннай адукацыі БДУ, Наталля Сіманава:

—Усё вельмі проста: у Беларусі захавалася якасць савецкай адукацыі, аднак цана на яе, у параўнанні з еўрапейскай, істотна ніжэй. Бяспека таксама іграе немалаважную ролю. Выбіраючы паміж Беларуссю і іншымі краінамі СНД, замежны студэнт усё часцей аддае перавагу першай. Таксама мы дапамагаем нашым студэнтам вырашыць пытанне з жыллём: як правіла, усе яны селяцца ў інтэрнат.
Геаграфія нашых студэнтаў даволі вялікая — каля дваццаці краін. Несумненным лідэрам з’яўляецца Кітай. Едуць к нам таксама з Турцыі, Лівіі, Нігерыі, Шры-Ланкі, Індыі, Германіі, Японіі, Аўстраліі і нават ЗША.

Калі Сімон, Ахмед ці Сі Дзінь дакладна вырашыць, што хоча вучыцца менавіта ў Беларусі, яму патрэбна будзе запоўніць мноства дакументаў. Гатовыя паперы можна паслаць па пошце звычайнай ці электроннай. А поколькі прымаюць на вучобу амаль усіх жадаючых, можна пачынаць складаць чамадан і збірацца у далёкую Беларусь.

З жыллем у іншаземцаў праблем не ўзнікае — іх селяць у інтэрнаты. Спачатку яны вучаць толькі рускую мову, потым уводзяцца прадметы па спецыяльнасці. Але гэта не ўсё. Інстыту бесперапыннай адукацыі адрозніваецца ад іншых тым, што распрацаваў для сваіх студэнтаў унікальную праграму сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі. Гэта дапамагае іншаземцу лягчэй і хутчэй прывыкнуць да новай краіны, людзей, культуры.

Такім чынам, нашым замежным сябрам сумаваць не даводзіцца. Самі ці з дапамогай спецыялістаў яны адаптуюцца даволі хутка. Канешне, у тэатры, оперы ці кіно іх сустрэнеш не часта, зато яны з задавальненнем вандруюць па нашай краіне. Але ж не ўсё так гладка: хаця зараз прахожым з іншым колерам скуры ці разрэзам вачый нікога не здзівіш, аднак касыя позіркі і рэплікі накшталт “панаехалі тутака” — не рэдкасць. Хаця гэта выглядае нявінным свавольствам у параўнанні з тымі здзекамі, што існуюць у той жа Расіі.

Што думаюць аб Беларусі і навучанні ў ёй самі замежныя студэнты, паведаў аспірант факультэта радыёфізікі і электронікі Се Цзіньбао:
—Я прыехаў у Беларусь больш чым год таму . Сам я з горада Харбін, там я вучыўся ў Харбінскім навукова-тэхнічным універсітэце. Паехаць у Беларусь мне параіў знаёмы, які скончыў тут універсітэт і вярнуўся дадому. У вас вельмі добрая адукацыя, якая высока цэніцца ў Кітаі. У спісе краін СНД, у якіх лепш атрымлівацьвышэйшую адукацыю, Беларусь стаіць на першым месцы. Людзі ў Беларусі ветлівыя, сустракаюцца і злыя, але не часта. Канешне, Мінск істотна меншы за Харбін, затое тут вельмі чыста. А яшчэ ў Беларусі вельмі прыгожыя дзяўчыны. Калі знайду сабе беларускую жонку, застануся жыць тутака.

Што ж, іншаземцы адчуваюць сябе ў Беларусі не дрэнна. А напрыканцы хацелася б сказаць, што замежныя студэнты — гэта не толькі дадатковыя грошы ў бюджэт краіны. Гэта людзі, якія дапамагаюць нам лепш пазнаць і зразумець культуру іншых краін, убачыць, якія мы розныя і ў той жа час аднолькавыя. Гэта людзі, якія нясуць часцінку Беларусі ва ўсе куткі свету. Ужо іх трэба дзякаваць, а не кідаць косыя позіркі і абразлівыя словы.

все познается в сравнении, в

Аватар пользователя silverfog

все познается в сравнении, в том числе и качество образования. поэтому приятно, что для иностранцев наше поучиться здесь - то же самое, что для нас - в Англии или Франции. это говорит о том, что и наше, отечественное образование чего-то стоит