Перейти к основному содержанию
  • Паэзія. Творчасць паэтаў старэйшага пакалення (П. Броўка, М. Танк, П. Панчанка і інш.). Вяртанне ў літаратуру рэпрэсіраваных мастакоў слова (У. Дубоўка, А. Звонак, С. Грахоўскі і інш.). Прыход у паэзію новых паэтычных сіл (Н. Гілевіч, У. Караткевіч, Р. Барадулін, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін і інш.). Ідэйна-стылявая і жанрава-тэматычная разнастайнасць іх паэзіі (на прыкладзе аднаго-двух аўтараў - на выбар).
  • Проза. Тэматычная разнастайнасць беларускай прозы. Пстарычнае мінулае нашага народа ў асвятленні беларускіх пісьменнікаў: В. Адамчыка, У. Караткевіча, Л. Дайнекі, У. Арлова, В. Іпатавай і інш. (адзін-два аўтара- на выбар).
    • Новыя падыходы да асэнсавання ваеннай тэмы ў творах В. Быкава, А. Адамовіча, I. Навуменкі, Б. Сачанкі, В. Казько і інш. (адзін-два аўтара - на выбар).
    • Сацыяльныя і маральныя канфлікты ў творах на экалагічную тэму, пра сучаснае гарадское і вясковае жыцце' (В. Казько, I. Пташнікаў, А. Кудравец, А. Жук і інш.) (адзін-два аўтара - на выбар).
  • Аркадзь Куляшоў. Біяграфія паэта. Тэматычная разнастайнасць лірыкі А. Куляшова 30-50-х гг. («Мая Бесядзь», «Бывай...», «Над брацкай магілай» і інш.). Маральна-этычныя і філасофскія праблемы ў вершах А. Куляшова 60-70-х гг. («Яхаце абавязаны прашскаю», «Спакойнага шчасця не зычу нікому...», «Я ўлузе кветкі не сарваў ніводнай...», «Маёй рукой пасаджанай бярозе...», «Адзіны серп на сённяшнім жніве...» і інш.) (на выбар). А. Куляшоў - майстар элегіі і балады.
  • Максім Танк. Біяграфія паэта. Духоўнае багацце лірычнага героя ў давераснёўскай творчасці паэта («Паслухайце, вясна ідзе...», «На пероне» і інш.). Пашырэнне тэматыкі ў пасляваеннай лірыцы («Гравюры Скарыны», «Працягласць дня і ночы», «Мой хлеб надзённы», «Зацьменне сонца», «Паказваюць дом паэта» і інш.). Агульначалавечыя і экалагічныя праблемы ў творах пісьменніка. Роздум паэта пра духоўны свет сучасніка.
  • Пімен Панчанка. Біяграфія паэта. Патрыятычны пафас лірыкі П. Панчанкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны («Кожны з нас прыпасае радзімы куток...», «Герой» і інш.). Змест вершаў П. Панчанкі 60-90-х гг.: услаўленне радзімы, маральнай чысціні, беражлівых адносін чалавека да прыроды, асуджэнне бюракратызму, кар'ерызму, бездухоўнасці і інш.
  • Іван Шамякін. Біяграфія пісьменніка. Раман «Сэрца на далоні». Сістэма вобразаў у рамане, старэйшае і малодшае пакаленні. Носьбіты аўтарскага ідэалу (Савіч, Зося, Шыковіч) і антыідэалу (Гукан). Майстэрства сюжэта, дыялогаў. Сэнс назвы рамана.
  • Іван Мележ. Біяграфія пісьменніка. Асноўныя тэмы ў рамане I. Мележа «Людзі на балоце»: родны кут, зямля, сям'я, каханне, сэнс жыцця і інш. Сістэма вобразаў твора: сем'і Чарнушкаў, Дзятлаў, Дамецікаў, Глушакоў, Апейкі і інш. Паказ чалавека ў час ломкі традыцыйнага укладу жыцця. Аўтарскі ідэал і яго выяўленне ў творы. I. Мележ - пейзажыст, псіхолаг. Моўнае майстэрства пісьменніка.
  • Янка Брыль. Біяграфія пісьменніка. Майстэрства Я Брыля-апавядальніка («Галя», «Дваццаць», «Адзін дзень», «Momento mori») (на выбар). Лірыка-філасофскі пачатак у прозе Я. Брыля.
  • Васіль Быкаў. Біяграфія пісьменніка. Аповесць «Знак бяды». Сцепаніда і Пятрок Багацькі як нацыянальныя характары. Сімвалічныя вобразы ў творы (спалены хутар, крыж, мёртвы жаваранак, бомба, якая чакае свайго часу). Асуджэнне здрадніцтва і прыстасавальніцтва. Вобразы Гужа, Каландзёнка, Недасекі. Карціны даваеннага жыцця ў аповесці, іх роля ў раскрыцці ідэі твора. Псіхалагізм аповесці, асаблівасці яе кампазіцыі.
  • Уладзімір Караткевіч. Біяграфія пісьменніка. Гістарычныя падзеі ў рамане «Каласы пад сярпом тваім». Рэальныя асобы ў творы: К. Каліноўскі, 3. Серакоўскі, Т. Шаўчэнка, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка і інш. Ста-наўленне характару Алеся Загорскага. Сюжэтная лінія кахання Алеся Загорскага і Майкі Раўбіч. Вобразы дваран у творы (Загорскія, Раўбічы, Хаданскія, Война і інш.). Вобразы-сімвалы: назва рамана і яго частак. Лірычныя сцэны ў творы. Патрыятычны пафас рамана. Вобразы сялян у рамане (Кагуты, Корчак і інш.).

Настройки просмотра комментариев

Выберите нужный метод показа комментариев и нажмите "Сохранить установки".

мне очень нужны эти аффторы

Аватар пользователя Гость(я)

мне очень нужны эти аффторы