Перейти к основному содержанию

На ўступным іспыце абітурыент павінен:
- ведаць асноўныя факты (падзеі, з'явы, працэсы) гісторыі Беларусі і іх храналогію (у межах, вызначаных праграмай);
- ведаць асноўныя тэндэнцыі, праблемы, ідэі, паняцці, асаблівасці гістарычнага развіцця Беларусі;
- устанаўліваць храналагічныя, прычынна-выніковыя, структурна-лагічныя сувязі паміж гістарычнымі фактамі (падзеямі, з'явамі, працэсамі);
- сістэматызаваць і абагульняць гістарычныя факты, паняцці.
Пры ацэнцы. адказу абітурыента ўлічваецца культура пісьмовай мовы (пісьменнае, паслядоўнае, лагічнае выкладанне матэрыяла).