Перейти к основному содержанию

Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў. Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі. Першыя стаянкі людзей. Умовы жыцця і прылады працы. Уплыў клімату. Заняткі старажытных людзей. Асноўныя археалагічныя культуры. Распад індаеўрапейскага праэтнасу і з'яўленне індаеўрапейскіх плямён. Тэрыторыі іх рассялення. Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Зараджэнне і развіццё жывёлагадоўлі і земляробства. Эвалюцыя сямейных адносін і грамадскага ладу.
Насельніцтва Беларусі ў раннім железным веку (VIII ст. да н. э. - V ст. н. э.). Асноўныя археалагічныя культуры на тэрыторыі Беларусі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё плямёнаў эпохі жалеза. Змены ў гаспадарцы, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Распад родавай абшчыны. Узнікненне маёмаснай няроўнасці сярод людзей.
Побыт, звычаі і мастацтва першабытных людзей. Уяўленне першабытных людзей аб навакольным асяроддзі. З'яўленне веры ў існаванне духаў. Вытворчыя звычаі і абрады. Ушанаванне сонца і агню. Ахвярапрынашэнне. Варажба і магія, знахарства. Пахавальныя абрады ў бронзавым і раннім жалезным вяках. Ушанаванне памяці продкаў. Старажытнае мастацтва. З'яўленне і ўдасканаленне ўпрыгожанняў. Выяўленчае мастацтва. Аздабленне прыладаў працы і глінянага посуду. Музычныя інструменты.
Паходжанне беларусаў. Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне I тысячагод-дзя н. э. Пачатак засялення славянамі тэрыторыі Беларусі. Балты і славяне ў між-рэччы Прыпяці, Дняпра, Заходняй Дзвіны, у Пабужжы і Верхнім Панямонні. Супольнасці крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў. Вытокі беларускай народнасці. Асноўныя канцэпцыі аб паходжанні ўсходнеславянскіх народаў -беларусаў, велікарусаў і ўкраінцаў.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Складванне феадальных адносін. Узнікненне феадалізму ў Заходняй і Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Стан сельскай гаспадаркі. Асноўныя заняткі ўсходніх славян. Узнікненне і рост гарадоў. Гарадскія рамёствы, унутраны і знешні гандаль. Шматукладнасць гаспадаркі. Узмацненне феадальнага ўкладу. Распад сельскай (суседскай) абшчыны. Сацыяльны склад насельніцтва. Формы залежнасці і эксплу-атацыі сялян. Фарміраванне ваенна-служылай знаці. Даніна і палюддзе.
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне дзяржаўнасці ў «варварскіх» народаў Заходняй і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Полацкае княства. Грамадска-палітычны лад. Роля веча ў палітычным жыцці Полацкай зямлі. Узаемаадносіны Полацка з Кіевам і Ноўгарадам. Уладзімір. Рагвалод і Рагнеда. Полацкая княжацкая дынастыя. Брачыслаў і Усяслаў Брачыслававіч, іх унутраная і знешняя палітыка. Бітва на Нямізе. Падзел Полацкай зямлі на ўдзелы. Тураўскае княства. Княствы і гарады на тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Падняпроўя, Пасожжа, Пабужжа і Панямоння (палітычная гісторыя).
Язычніцкія вераванні. З'яўленне і распаўсюджанне хрысціянства. Паходжанне рэлігіі. Язычніцкія вераванні ва ўсходніх славян. Хрысціянства і царкоўны раскол. Праваслаўная і каталіцкая цэрквы. Прычыны прыняцця хрысціянства як афіцыйнай рэлігіі ў Кіеўскай Русі. Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства на землях Беларусі. Стварэнне епархій і ўзнікненне манастыроў. Значэнне прыняцця хрысціянства для ўсходніх славян. Спалучэнне хрысціянскіх і язычніцкіх вераванняў у народнай свядомасці, у традыцыях і абрадах. Уплыў хрысціянства на палітычнае жыццё, культуру і мараль.
Фальклор і пісьменства. Вусная народная творчасць. Паданні пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея. Звычаі і абрады насельніцтва Беларусі. Народны каляндар. З'яўленне пісьменства і першыя яго помнікі. Летапісы і рукапісныя кнігі. Літаратура. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы, іх жыццё і дзейнасць: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Аўраамій Смаленскі. З'яўленне пісьмовых помнікаў з характэрнымі прыкметамі беларускай мовы.
Архітэктура і жывапіс. Архітэктура ранняга сярэдневякоўя ў краінах Заходняй Еўропы і Візантыі. Царкоўнае і абарончае дойлідства на Беларусі. Сафійскі сабор у Полацку. Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне. Фрэскавы жывапіс. Прыкладное мастацтва.