Перейти к основному содержанию

БССР у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў (1939-1945 гг.)

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Другой сусветнай вайны. Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Народны сход і яго рашэнні. Прыняцце Заходняй Беларусі ў склад СССР і уз'яднанне яе з БССР. Стварэнне органаў савецкай улады, іх дзейнасць. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Палітыка ў галіне адукацыі і культуры.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Напад фашысцкай Германіі на СССР. Баі ў прыгранічных раёнах БССР. Абарона Брэсцкай крэпасці. Бітва пад Мінскам. Эвакуацыйныя мерапрыемствы. Знішчальныя батальёны і атрады народнага апалчэння. Баі пад Барысавам і Бабруйскам. Абарона Магілёва і Гомеля. Прычыны паражэння савецкіх войскаў у першы перыяд вайны.
Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусь Мэты акупацыйнай палітыкі ў Беларусі. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраванай тэрыторыіі СССР. Генеральная акруга Беларусь. Акупацыйны аппарат кіравання. Палітыка акупантаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, нацыянальна-культурным жыцці. Рабаванне гітлераўцамі гаспадарчых і культурных каштоўнасцей рэспублікі. Масавае знішчэнне насельніцтва, угон на прымусовыя работы ў Германію. Стварэнне канцэнтрацыйных лагераў і турмаў. Карныя экспедыцыі.
Партызанскі рух і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі. Дзейнасць КП(б)Б ва ўмовах акупацыі. Стварэнне партызанскіх атрадаў. Стварэнне сеткі падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый. Дзейнасць падпольшчыкаў у Мінску. Барацьба ў Магілёве, Віцебску, Оршы і інш.
Узмацненне партызанскай вайны пасля разгрому фашысцкіх войскаў пад Масквой. Стварэнне ЦШПР і БШПР. Партызанскія зоны. Рэйды партызан. «Рэйкавая вайна». Арганізацыйная структура савецкага партызанскага руху. Асаблівасці яго разгортвання ў Заходняй Беларусі.
Вызваленне Беларусь Пачатак вызвалення Беларусі восенню 1943 г. Сумесныя дзеянні партызан з часцямі Чырвонай Арміі. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён». Акружэнне і разгром нямецкіх груповак пад Віцебскам і Бабруйскам. Вызваленне Мінска. Поўнае выгнанне фашыстаў з тэрыторыі Беларусі. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі і Японіі. Страты Беларусі ў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах. Першыя аднаўленчыя работы.