Перейти к основному содержанию

Народная гаспадарка. Паглыбленне крызісных з'яў у сацыяльна-эканамічнай сферы на мяжы 80-90-х гг. XX ст. Экалагічныя праблемы ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. Правядзенне рэформаў у эканоміцы. Тэндэнцыя развіцця розных формаў уласнасці і гаспадарання на зямлі. Галоўныя мэты і асноўныя элементы беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на сучасным этапе. Вызначэнне перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2006-2010 гг. на Трэцім Усебеларускім сходзе.
Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Дэмакра-тызацыя грамадскага жыцця. Стварэнне палітычных партый і іх дзейнасць. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Жнівеньскі (1991) путч і яго вынікі. Наданне Дэкларацыі статуса канстытуцыйнага закона. Закон БССР аб назве рэспублікі. Удзел Рэспублікі Беларусь у распрацоўцы Дагавора аб Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994). Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь - А. Р. Лукашэнка. Станаўленне палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь. Рэферэндумы ў маі 1995 г. і лістападзе 1996 г. і іх вынікі. Дзяржаўная сімволіка. Канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь. Парламенцкія (2000) і прэзідэнцкія выбары (2001, 2006). Рэспубліканскі рэферэндум 2004 г. Дзейнасць грамадскіх арганізацый. Канфесійная палітыка дзяржавы. Дзяржаўная маладзёжная палітыка.
Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве. Дыпламатычнае прызнан-не Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне знешнепалітычнага курсу Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць Рэспублікі Беларусь у ААН. Умацаванне сувязей з краінамі СНД. Роля і месца Беларусі ў інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы. Развіццё інтэграцыйных працэсаў паміж Беларуссю і Расіяй. Узаемаадносіны з АБСЕ і НАТО. Эканамічнае супрацоўніцтва з замежнымі краінамі.
Навука і культура. Фарміраванне нацыянальнай ідэі беларускага народа і дзяржаўнай ідэалогіі Рэспублікі Беларусь. Нацыянальная сістэма адукацыі і Праграма яе развіцця да 2010 г. Рэфармаванне агульнаадукацыйнай школы. Станаў-ленне новых тыпаў вучэбных устаноў. Дасягненні беларускай навукі. Удаскана-ленне дзяржаўнай падтрымкі навукі. Творчыя дасягненні дзеячаў тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва Беларусі. Наватарства і традыцыі ў літара-туры і мастацтве. Нацыянальна-культурнае адраджэнне ў Рэспубліцы Беларусь.