Перейти к основному содержанию

XVI міжнародная студэнцкая канферэнцыя «Еўропа 2014: гуманітарныя веды паміж мінулым і будучыняй»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі «Еўропа 2014: гуманітарныя веды паміж мінулым і будучыняй» якая пройдзе з 16 па 17 мая ў Вільні, Літва.

Мэта студэнцкай канферэнцыі «Еўропа 2014: гуманітарныя веды паміж мінулым і будучыняй» - спрыяць фармаванню ва ўдзельнікаш бачання асаблівай праблематыкі гуманітарных ведаў і шляхаў яго асэнсавання ў натуральнай сувязі са зместам жыццёвага свету чалавека. Панятак «гуманітарныя навукі» ўжываецца ў дадзеным выпадку ў ягоным гранічна шырокім сэнсе, спалучаючы ў сабе як сацыяльныя навукі (эканоміка, права, сацыялогія і да г. п.), так і тое, што ў англійскай мове абазначаецца як humanities. Тэматыка канферэнцыі дапаможа лепш зразумець патрэбу ў ажыццяўленні індывідуальных намаганняў па асэнсаванню спадчыны еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі і выпрацоўцы сваёй ўласнай мовы для артыкуляцыі шляхоў рэагавання і вынаходжання адказу на надзённыя жыццёвыя пытанні.

Удзельнікі таксама будуць мець магчымасць пазнаёміцца з работай магістэрскіх і бакалаўрскіх акадэмічных праграм Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. Падчас канферэнцыі пройдзе шэраг міждысцыплінарных «круглых сталоў», майстар-класаў і трэнінгаў, арганізаваных студэнтамі ўніверсітэту з удзелам прадстаўніком недзяржаўных арганізацый, навукова-даследчыцкіх цэнтраў.

У межах працы канферэнцыі плануецца правесці наступныя секцыі:

• Мова гуманітарных навук
• Праблемы станаўлення міжнароднага і еўрапейскага правапарадку
• Канстытуцыяналізм і прававыя інструменты абароны правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
• Mapping Knowledge
• Даследаванне рэлігійнага жыцця як міждысцыплінарны праект
• Тэалогія і публічная сфера
• Працэсы еўрапеізацыі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: сацыяльна-палітычныя і эканамічныя аспекты
• Публічная палітыка і трэці сектар: праблемы азначэння і аналізу ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы (ЦУЕ)
• Гуманітарныя навукі і адукацыя
• Інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны – шлях да гуманітарнага пазнання
• History from below – гісторыя «знізу»
• Культурная спадчына ў кантэксце глабальных выклікаў сучаснасці
• Сучаснае мастацтва: паміж класікай і авангардам
• Медыякультура: аналіз, інтэрпрэтацыя, крытыка
• (Не)актуальныя праблемы гендарнай тэорыі
• Папулярызацыя ўрбанізму і новыя прафесійныя ідэнтычнасці
• Дызайн і гуманітарныя навукі: уяўленні аб дызайне на постсавецкай прасторы
• Псіхалогія як сацыяльная практыка
• Сучаснае грамадства: паміж індывідуалізмам, калектывізмам і практыкамі супольнасцяў
• Канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў
• Between market and society: a German model of economics

Таксама падчас канферэнцыі плануецца правесці шэраг круглых сталоў, прэзентацый кніг і студэнцкіх навуковых праектаў.

Працоўныя мовы канферэнцыі: англійская, нямецкая, беларуская, руская.

Удзел у канферэнцыі – на падставе конкурсу. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 16 сакавіка запоўніць і падаць анлайн-заяўку. Вынікі конкурснага адбору будуць паведамленыя не пазней за 15 красавіка 2014 г. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых працаў.

Візавая падтрымка
Студэнты, якім неабходная візавая падтрымка, павінныя ў заяўцы пазначыць пашпартныя звесткі для атрымання візаў. Віза выдаецца бясплатна.

Жытло
На перыяд правядзення канферэнцыі (16–17 траўня) усім удзельнікам прадастаўляецца жытло (бясплатна).

Кантакты
Кантактны адрас: studentconference@ehu.lt За абнаўленнямі сачыце на старонцы канферэнцыі – http://www.ehu.lt/ru/conference/studencheskaja-konferencija-egu, а таксама на нашых старонках у сацыяльных сетках: VK, Facebook.

Анлайн-заяўка -

Аватар пользователя Aliaksandr Bystryk

Анлайн-заяўка - https://docs.google.com/forms/d/17nd9T9VAaONet57_ih1sDQWm6v6VfQu5h3dAbKTK9oQ/viewform
Старонка ў VK - https://vk.com/conference2014ehu
Старонка ў Facebook - https://www.facebook.com/events/200844216778734/?source=1